Краткае паясненне: Вызначым канчаткі дзеясловаў і спражэнне, а таксама расставім патрэбныя знакі прыпынку ў сказе з аднароднымі членамі.
Рашэнне:
- Кампанія «Санта Брэмар» пачала сваю працу ў 1998 годзе з перапрацоўкі селядца.
- Сёння працаўнікі выпускаюць больш за 1 000 найменняў прадуктаў харчавання.
- Яны радуюць нас морапрадуктамі, салатамі, марозівам.
- Працаўнікі вырабляюць якасную прадукцыю.
- Менеджэры рэалізуюць яе ў 39 краінах.
Радуюць, выпускаюць, вырабляюць, рэалізуюць — I спражэнне.