Контрольные задания >
6. Адзначце прыметнікі, якія не ўтвараюць ступеней параўнання: 1) халасты; 2) вараны; 3) вузкі; 4) персікавы; 5) дрэнны.
Похожие
- 1. Адзначце словы, вымаўленне якіх не супадае з напісаннем: 1) раскідзісты; 2) збожжа; 3) масліна; 4) джэмпер з байкі; 5) стараешся.
- 2. Адзначце пары словазлучэнняў, у якіх ужыты амонімы: 1) байкі К.Крапівы - джэмпер з байкі; 2) лясістыя мясціны - лясныя звяры; 3) праязны дакумент - гістарычны дакумент; 4) купіць акцыі - акцыі пратэсту; 5) прадуктовы склад - націскны склад.
- 3. Адзначце фразеалагізмы, якія маюць значэнне "моцна правучыць каго-небудзь": 1) набіваць руку; 2) усыпаць перцу; 3) пусціць чырвонага пеўня; 4) накруціць хвост; 5) ганяць сабак.
- 4. Адзначце словы, утвораныя бяссуфіксным спосабам: 1) стогн; 2) падкоп; 3) падсвечнік; 4) маладосць; 5) моладзь.
- 5. Адзначце назоўнікі, якія маюць форму толькі множнага ліку: 1) боты; 2) насілкі; 3) крупы; 4) бярвенне; 5) Дзяды.
- 7. Адзначце сказы з дзеясловамі абвеснага ладу: 1) Пазней за ўсіх выбег з хаты Васілёк; 2) Цалуй за мяне нашу маленькую Віку; 3) Настаўніца яшчэ больш ажыўляецца, і ў вачах яе іскрачкі пабліскваюць; 4) Я хацеў бы спаткацца з вамі на вуліцы ў ціхую сінюю ноч; 5) На берагах гэтых рэк адбудуцца потым вялікія гістарычныя падзеі.
- 8. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы прыназоўнікі: 1) Кіра сціснула каля грудзей худыя кулачкі і заплакала першая, за ёю мокра зашморгалі насамі ўсе дзяўчаткі; 2) Пятро ад такіх думак ажно ўсхапіўся і абышоў вакол лаўкі; 3) Вакол яснела; 4) Пасля вайны выгляд вёсак перамяніўся; 5) Пасля мая сумка з кніжкамі ды сшыткамі ціха шуснула ўніз, на дарогу.
- 9. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў ужываецца не: 1) Гром грымеў амаль безупынна, не эмаўкаючы на хвіліну; 2) Унізе, у цясніне, то рачулка, то ручаёк бурліць; 3) Назаўтра, падняўшыся ўранні з пасцелі, Андрэй, як — дзіўна, не адчуў ні стомленасці, ні разбітасці; 4) Куды — пры пачатку размовы было надвор'е, нясцерпная, неміласэрная гарачыня; 5) Чаго толькі Сцяпанка там убачыў.
- 10. Адзначце словазлучэнні, у якіх сувязь паміж словамі прымыканне: 1) чытаў уголас; 2) сучаснае абсталяванне; 3) спаць седзячы; 4) зрабілі па-свойму; 5) булка з карыцай.
- 11. Адзначце аднасастаўныя безасабовыя сказы: 1) У суседнім пакоі танцавалі; 2) Навокал было глуха, маўкліва, панура; 3) Ад страху і нечаканасці ў мяне закалацілася сэрца; 4) Пахла свежым, падталым снегам, мокрай бяростай; 5) Нікому з хлопцаў не хацелася лішніх клопатаў.
- 12. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коску: 1) Здавалася, што хадок правальваецца ў пясок то адной, то другой нагою; 2) Лес і рэчку, і клёкат бусловы, чалавечую ўсмешку ўраз можна знішчыць адным толькі словам, што бяздумна вырвецца ў нас; 3) 3 аржанішча нёсся прыемны жытні пах; 4) На дзвярах, на аканіцах, на высокім ганку усюды майстэрская разьба, пафарбаваная ў розныя колеры; 5) На момант усталявалася мёртвая неверагодная ў разгар бою цішыня, якую парушаў толькі цяжкі тупат шматлікіх ног.
- 13. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы адасабляюцца: 1) Фядорына хата з падслепаватымі акенцамі і ўвагнутай як сядло саламянай страхой туліцца наводшыбе Малога Сяла; 2) Зямны паклон табе радзіма тваім палям, тваім лясам, тваім заводам з белым дымам, тваім гасцінцам і шляхам; 3) А мне і ўвогуле здаецца, што ўсе сады свету створаны толькі для дзяцей; 4) Шчабяталі ластаўкі, ціўкалі здаецца пад самымі вокнамі вераб'і; 5) Маёр нават бачыў зялёныя частыя ўспышкі са ствала.
- 14. Адзначце сказы, у якіх правільна пастаўлены знакі прыпынку паміж часткамі: 1) На кухні зазвінеў мабільнік, і маці хутка выйшла з пакоя; 2) Ззаду беглі байцы, і не сціхалі аўтаматы; 3) Прыйдзе час зноў будзем мы хаты ўтульныя; 4) Я зразумеў: не варта адразу хваліць адзін аднаго; 5) Там, дзе зайшло сонца сіндэ воблака
- 15. Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі часток: 1) Ракеты патукой, в куллиёт не сакай, Забіла адразу здагадаўся, што пад грукат стрэлаў самы зручны момант выбраща з кады; 2) Вагон быў пуставаты, дарога далёная, пажылы правадніх гаварыі; 3) Час блізіўся пад абед, было дурана, і Петрок падумаў пра тое, што цяжка будзе жонцы ў аўтобусе, калі надумае сёння ехаць; 4) Мы вастна прызн аб'явіў, што хоча жаніцца з Ганнаю, ішла без перамір'я некалькі тыдняў. сакавітыя белабокія антонаўкі, зжавалі акрайчык хлеба, в тым часам лес пачынаў вывина, порейш першымі галасамі аленяў; 5) Маўклівая вайна ў Глушаковай хаце, якая пачалася з таго вечерε, και πάν
- 16. Знайдзіце ў 5-м сказе дзепрыметнік, вызначце яго стан. Адказ запішыце
- 17. Адзначце, чым ускладнены 1-ы сказ: 1) аднароднымі членамі; 2) пабочным словам; 3) адасобленай акалічнасцю; 4) адасобленай азначэннем; 5) параўнальным зваротам.
- 18. Адзначце ў тэксце складаназалежны сказ. Вызначце від доданай часткі. Адказ запік
- 19. Выпішыце з тэксту слова, якое з'яўляецца сродкам сувязі 2-га і 3-га сказаў.
- 20. Вызначце стыль і тып тэксту.