Дзень быў сонечны. Дзеці сабраліся каля старога млына. Гэта было самае любімае месца іх гульняў. Тут з раніцы да позняга вечара добра гуляць у хованкі. Каля млына можна схавацца, а можна прылегчы і за сцяной высокага жыта.
Якая прыгажосць! Зялёны мурог, густое жыта, а з шаўковай травы пазіраюць жоўтыя кветачкі (Паводле А. Кулакоўскага).
Заўвага: Прыметнікі падкрэслены як члены сказа (азначэнні).