Віця выбег на двор. Вакол было ціха. Памалу пачалі абуджацца птушкі. Першымі зацырыкалі вераб'і. Зашчабяталі пад страхой ластаўкі. На яблыні заспеваў шпак. Раптам у садзе азваўся салавей. Мяккая трэль загучала між дрэў. Яна заглушыла галасы іншых птушак. (Паводле В. Дайліды.)
памалу — тут: паступова, не адразу
Спішыце асноўную частку тэксту, устаўляючы ў словы патрэбныя літары.
Адказ: пры, бес, заг, заўтрашнем.