Ответ:

Ноч выдалася цёплая і ціхая. Ледзьве калыхаліся на ўзлеску вяршаліны сосен. Здалёк возера было ўсыпана залатымі зоркамі. Плыў і гойдаўся на хвалях срэбны рожок месяца. Пад зорным небам сцішылася, заснула вёска. Толькі недзе ля кузні гаўкаў сабака.