У Віцебску, у скверы Маякоўскага ля ратушы, стаіць цікавы помнік, які своеасабліва праслаўляе Беларусь. Скульптура прысвечана Фёдару Махнову – селяніну з-пад Віцебска, які лічыцца самым высокім чалавекам на планеце. Ён жыў з 1878 па 1912 г., і рост яго складаў 285 сантыметраў. Бронзавы помнік у гонар «гулівера» з Віцебска мае вышыню 312 сантыметраў. Каб ацаніць яго рост, аўтар кампазіцыі – скульптар Іван Казак – побач для параўнання размясціў венскае крэсла, на спінцы якога сядзіць птушачка.
Дарэчы, помнік казачнаму Гуліверу знаходзіцца ў Гомелі. Яго вышыня сем метраў. На выраб пайшло тры тоны металу.
Словы з памяншальна-ласкальнымі суфіксамі: